Фота Волі Афіцэравай
Пра гэта сёння на супольным паседжанні дзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі заявіў намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко, піша Радыё Свабода.
Адказваючы на пытанне Ганны Канапацкай пра пазіцыю Міністэрства культуры да сітуацыі вакол рэстарана ля Курапатаў, намеснік міністра сказаў, што прававых падстаў для ўмяшаньня няма.
«Рэч у тым, — патлумачыў ён, — што ў 2014 годзе канчаткова вызначана зона Курапатаў, і рэстаран, які адкрыўся там, не трапляе ў праваахоўную зону».