Аляксандр Лукашэнка разам з федэральнымі прэзідэнтамі Нямеччыны і Аўстрыі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і Аляксандрам Ван дэр Беленам наведвае мемарыяльны комплекс «Трасцянец», дзе адбудзецца мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр нацызму, паведамляе БелТА
Кіраўнікі дзяржаў па шляху да мемарыяльных могілкаў «Благаўшчына» — месца правядзення мітынгу-рэквіему — праходзяць міма архітэктурна-скульптурных збудаванняў, якія сімвалізуюць вагоны, у якіх прывозілі людзей у канцлагер. У вокнах гэтых «вагонаў» бачныя падпаленыя лампады і кветкі. Пры гэтым на фанаграме чутныя гукі цягніка, галасы людзей на розных мовах, дзіцячыя крыкі.