Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разлічвае заключыць з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным пагадненне, якое дазволіць паскорыць вывад амерыканскіх войскаў з Сірыі, перадае тэлеканал CNN. Здзелка, па дадзеных крыніц канала, будзе абмяркоўвацца на сустрэчы Пуціна і Трампа ў Хельсінкі 16 ліпеня.

Па словах крыніц тэлеканала, пагадненне тычыцца тэрыторыі на паўднёвым захадзе Сірыі ля мяжы з Іарданіяй. Мяркуецца, што ў рамках здзелкі сірыйскія ўлады з дапамогай Расеі возьмуць гэтую тэрыторыю пад свой кантроль. ЗША, у сваю чаргу, атрымае гарантыі таго, што паўстанцы, якіх падтрымлівае амерыканскі бок, змогуць бесперашкодна пакінуць гэты рэгіён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0