У асноўнай сетцы Уімблдонскага турніру згуляюць адразу чатыры беларускія тэнісісткі. Сёння яны даведаліся сваіх суперніц па першым раунду, піша Tut.by.

Вікторыя Азаранка згуляе са 104-й ракеткай свету Кацярынай Аляксандравай з Расіі.

Веры Лапко будзе супрацьстаяць Крысціна Макхейл (№ 90) з ЗША.

 Арына Сабаленка згуляе Міхаэлай Бузарнеску з Румыніі (№28).

Менш за ўсіх пашанцавала Аляксандры Сасновіч, якую чакае матч з чэшкай Петрай Квітавай (№ 8).

Асноўная сетка Уімблдона пачынаецца ў панядзелак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0