Затрыманы каля 9:45 Валер Мінец, які вёз новыя крыжы ў мэмарыяльны комплекс Курапаты, вызвалены каля 12:45 зь Ленінскага РУУС Менску без складаньня пратаколу. Астатнія затрыманыя разам зь ім — Зьміцер Дашкевіч і Ягор Лаўрухін — на момант публікацыі застаюцца ў РУУС, паведамляе Радыё Свабода.

Як расказаў Свабодзе Валер Мінец, яму не выстаўлялі ніякіх абвінавачаньняў, вярнулі грузавік, склаўшы толькі пратакол агляду аўто, але не аддалі крыжы. На іх міліцыянты «пыталі нейкія дакумэнты, нібыта гэта прадмет гандлю, а не мэмарыяльныя крыжы», кажа ён.

«Зразумела, што апроч крыжоў іх нічога не цікавіла, — разважае Мінец. — Зразумела, што яны выконвалі загад, ні больш і ня менш».

Актывістка Наста Дашкевіч спадзяецца вырашыць сытуацыю з канфіскацыяй крыжоў — скласьці на іх, калі неабходна, таварна-транспартныя накладныя, каб «узаконіць» іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0