29.06.2018 / 14:35

У школе на Урале выпускнікам выдалі граматы са сцягам Украіны 8

У Сяроўскай школе № 22 Свярдлоўскай вобласці выпускнікам ўручылі граматы са сцягам і гербам Украіны. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне Е1.ru. Ва ўпраўленні адукацыі заявілі, што гэта была памылка класнага кіраўніка.

«Як патлумачыла класны кіраўнік, яна не заўважыла, што гэта сцяг Украіны, — распавёў Е1.RU начальнік упраўлення Аляксандр Калганаў.

Ён дадаў, што, па словах настаўніцы, яна раздрукавала граматы з інтэрнэту і не звярнула ўвагу на малюнак. Начальнік упраўлення патлумачыў інцыдэнт чалавечым фактарам, а не палітычнымі перакананнямі. У дадзены момант усе граматы замененыя на іншыя, з дзяржаўнай сімволікай Расіі. Як паведамляе Калганаў, настаўніцу чакае дысцыплінарнае спагнанне.

1
?))) / Адказаць
29.06.2018 / 14:49
Менавіта украінцамі заселены тыя землі і яны могуць ўтвараць Праморска дальнія рэспублікі і інш....
0
касманаўт / Адказаць
29.06.2018 / 14:59
Урал наш
0
Мікола))) / Адказаць
29.06.2018 / 15:42
Няхай жыве Ўральская рэспубліка, абвешчаная ў 1993 годзе
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру