29.06.2018 / 14:44

Намеснік міністра культуры пра рэстаран ля Курапатаў: Мая сям'я і калегі абедаць туды не пойдуць — гэта факт 6

Намеснік міністра культуры выказаўся наконт канфлікту паміж абаронцамі Курапатаў і супрацоўнікамі рэстарана «Паедзем, паядзім». Па словах Аляксандра Яцко, асабіста ён з сям'ёй і калегамі абедаць туды не пойдзе, «гэта факт». Піша TUT.BY.

Пытанне пра канфлікт з нагоды рэстарана ля месца пахавання ў Курапатах задалі намесніку міністра культуры дэпутат Ганна Канапацкая ў Палаце прадстаўнікоў.

— Хацелася б мне даведацца пазіцыю Міністэрства культуры па гэтым пытанні і што робіць ведамства, каб вырашыць канфлікт?

— пацікавілася дэпутатка.

— Асноўныя пытанні, якія цяпер ўзнікаюць — гэта пра памеры і велічыню, правамернасць ахоўных зон, — заявіў намеснік міністра Аляксандр Яцко. — Да 2014 года выразных канкрэтных зон там не было, і толькі ў 2014 годзе былі ўнесены і зацверджаны адпаведныя навукова абгрунтаваныя прапановы па вызначэнні мяжы зоны дадзенай ахоўнай тэрыторыі. Існуючая дзейнасць ажыццяўляецца ў рамках дзейных рэгламентаў, прававых падстаў для прыняцця нейкіх мер з боку Мінкульта на дадзеным этапе няма.

Аднак, акрамя прававых, ёсць яшчэ і іншыя моманты, адзначыў намеснік міністра.

— Што тычыцца асобаснага аспекту, то ні я, ні мая сям'я, ні, напэўна, супрацоўнікі Міністэрства культуры ў гэтую ўстанову абедаць, снедаць і вячэраць не пойдуць — гэта факт.

0
К.Ч. / Адказаць
29.06.2018 / 14:55
Гэта не адказ на на падзеі вакол..... ,,,Што казаць,калі нечага казаць,,- шумеў натоўп... Натоўп!!!
0
праўда што / Адказаць
29.06.2018 / 15:10
Сп. А.Яцко сёння намеснік, а заўтра - куды партыя накіруе. Намеснікам міністра культуры ўвогуле па рэстарацыях хадзіць непажадана - можна чаго яшчэ лішняга збрахнуць пасля келіху... Пойдзе або паедзе ён пад'есці ў той рэстаран або не пойдзе і не паедзе - для рэстарана гэта зусім не крытычна. Ненамеснікаў міністраў у нас больш, чым намеснікаў у мільёны разоў! Але ж для ўмяшальніцтва ў працу рэстарана сп. намеснік не бачыць "прававых падстаў з боку Мінкульта", у якім атрымоўвае заробак. Вось гэта - галоўнае! А што да "асобасных аспектаў", то пра іх і трэба гутарыць у асобных месцах з блізкімі па духу асобамі. Асобасна, як мае быць!
4
Пацыфіст / Адказаць
29.06.2018 / 15:17
Вядома не пойдуць, а паедуць!!!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру