Адгадайце мелодыю, пазнайце твар! Хто тое зробіць хутчэй — гурт РСП ці вы?
Пабачыцца з РСП і іншымі класнымі беларускімі гуртамі можна ў суботу, 30 чэрвеня, каля Мінск Арэны на фестывалі «Краіна Марозіва».
Нагадваем, што госці фэсту ўбачаць 50 самых яркіх першых палос «НН» за ўсю гісторыю. Выстава стане своеасаблівым развітаннем з друкаваным выданнем газеты.