У пятніцу прыкладна а 10:30 ў Курапаты прыехала польская дэлегацыя на чале з кіраўніком канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштафам Шчэрскім. Гэта чыноўнік, як наш Максім Рыжанкоў. Узровень высокі.

Шчэрскі разам з іншымі прадстаўнікамі дэлегацыі ўсклаў вянок да «польскіх крыжоў». Мяркуецца, што ў Курапатах расстрэльвалі і польскіх афіцэраў. Паправіў лампадкі, перажагнаўся. Гэта ўсё было да адкрыцця мемарыялу ў Трасцянцы, куды запрошаны польскі бок.

Палякі спадзяваліся, што візіт у Курапаты адбудзецца незаўважна, таму адмаўляліся ад інтэрв’ю. Яны нават пад’ехалі з іншага боку ва ўрочышча, каб іх мала хто пабачыў, але не атрымалася. Да рэстарана яны не пайшлі.

Неафіцыйна кажуць, што ў Курапаты прыедзе і прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр ван дэр Белен, які цяпер у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?