Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выйграла ў полькі Агнешкі Радваньскай у паўфінале турніру ў Істбурне (прызавы фонд - 852,5 тысяч даляраў) — 6:3, 1:6, 6:3. Гэта апошняе спаборніцтва на травяным пакрыцці перад стартам Уімблдона-2018.

З пачатку года Арына Сабаленка (45 WTA) атрымала 22 перамогі і пацярпела 14 паражэнняў на спаборніцтвах пад эгідай WTA. Фінал у Істбурне — першы ў яе кар'еры на турнірах серыі «Прэм'ер».

У фінале Сабаленка будзе чакаць пераможца пары Каралін Вазняцкі (2 WTA) / Ангеліка Кербер (11 WTA).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0