З 28 чэрвеня Транспартную інспекцыю ўзначаліў Рыгор Верамко. Пра гэта auto.tut.by паведамілі ў ведамстве

Рыгор Верамко. Фота: з сайта Транспартнай інспекцыі Мінтранса

Рыгор Верамко. Фота: з сайта Транспартнай інспекцыі Мінтранса

Новы кіраўнік Транспартнай інспекцыі Мінтранса — Рыгор Верамко, быў прызначаны загадам міністра транспарту 28 чэрвеня.

Рыгор Верамко быў намеснікам старшыні Камітэта дзяржкантролю, ён палкоўнік фінансавай міліцыі. У 2013 годзе прэзідэнт вызваліў яго ад пасады, звольніўшы са службы ў органах фінансавых расследаванняў у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.

Прадстаўляючы новага кіраўніка, міністр транспарту Aнатоль Сівак адзначыў, што задачы транспартнікаў — выкананне кантрольных функцый. «Сёння трэба змяніць метады і спосабы кантролю, перагледзець падыход да яго правядзення. Кантроль трэба выразна падзяліць паміж Транспартнай інспекцыяй і іншымі кантралюючымі органамі», — сказаў міністр.

Нагадаем, папярэдні начальнік Транспартнай інспекцыі Мінтранса Леанід Лемеш, яго намеснік Аляксей Куцаеў, а таксама начальнікі транспартных інспекцый у Гомелі і Гродне, былі затрыманыя вясной 2017 года.

Па паведамленні КДБ у Транспартнай інспекцыі была раскрыта карупцыйная схема. Нібыта з 2015 года начальнік Леанід Лемеш і яго намеснік Аляксей Куцаеў пры садзейнічанні падначаленых паставілі на паток «гандаль» дазволамі на праезд велікагрузаў за мяжой. За кожны дазвол у транспартных кампаній прасілі ад 50 да 120 еўра.

Па версіі следства, пасрэднікамі ў рэгіёнах былі і кіраўнікі Гродзенскага, Гомельскага філіялаў інспекцыі. У выніку ў СІЗА КДБ апынуліся 9 супрацоўнікаў інспекцыі. Справы заводзілі па артыкулах аб дачы і атрыманні хабараў, а таксама махлярстве.

Суд над Леанідам Лемешам пачаўся 12 чэрвеня 2018 года. На той перыяд паведамлялася, што Лемеш яшчэ не быў звольнены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0