27 чэрвеня ў 9.00 пагранічны нарад камендатуры «Лоеў» в/ч 1242 заўважыў на Дняпры двух людзей у драўлянай лодцы: мужчыны здымалі рыбалоўныя сеткі. Інфармацыю перадалі ў Брагінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету, паведамляе Гомельская праўда.

Як распавяла старэйшы дзяржінспектар аддзела Гомельскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Наталля Шарыбжанава, беспрацоўныя жыхары Чарнігава 26-30 гадоў лавілі рыбу сеткамі. Мужчыны незаконна здабылі больш за 11 кілаграм рыбы, чым нанеслі навакольнаму асяроддзю ўрону на 110,5 базавай велічыні — больш за 2700 рублёў. Браканьераў затрымалі і пасадзілі ў ІЧУ АУС Брагінскага райвыканкама. У дачыненні да іх распачата крымінальная справа за незаконную здабычу рыбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0