29.06.2018 / 17:13

Магілёвец паспрабаваў пабудаваць дачу з будматэрыялаў, якія краў на вытворчасці 3

У Ленінскі РАУС Магілёва звярнуўся прадстаўнік будаўнічай арганізацыі з заявай, што з аднаго аб'екта, які будуецца на тэрыторыі Ленінскага раёна горада сталі знікаць пліты і тынкавая сетка, паведамляе mycity.by.

Сышчыкі высветлілі, якім чынам яны знікалі. Маёмасць на сваю дачу вывозіў 28-гадовы цясляр арганізацыі, раней судзімы, які знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Яму ўдалося вынесці будматэрыялаў амаль на 4 тысячы рублёў. Мужчына быў упэўнены ў сваёй беспакаранасці, таму сутыкнуўшыся з праваахоўнікамі, быў вельмі здзіўлены.

Зламыснік затрыманы, выкрадзенае часткова канфіскавана. Паводле інфармацыі міліцыі, матэрыял перададзены ў Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта для прыняцця рашэння пра крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж».

0
верашчака / Адказаць
29.06.2018 / 19:40
Я не спрабаваў.Пабудаваў - і ўсе.І мой сусед - начальнік аддзела райвыканкама -таксама
0
bane / Адказаць
29.06.2018 / 22:07
тые хто пабудаваў катэджы у Драздах - хіба лепшыя за гэнага "злодзея " ?
0
Захарова Татьяна Викторовна (Брест ) / Адказаць
01.07.2018 / 16:12
Вы лучше  -наших Министров и прочих Чиновников   получше проверьте !!! Все Дрозды  построили свои  супердорогие коттеджи и виллы - на ворованные деньги !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру