Прадпрыемствы Белкаапсаюза прыпынілі экспарт чарніц і журавін, паведаміў 30 кастрычніка на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Іван Макоўскі.

Паводле яго слоў, празь фінансавы крызіс цэны на многія віды сыравіны значна ўпалі. Калі летась цана на чарніцы складала 2,8 еўра за 1 кг, то сёлета яна ўпала да 2 еўра, паведаміў прадстаўнік Белкаапсаюза.

Прадаваць чарніцы на экспарт прадпрыемствам спажыўкааперацыі вельмі нявыгадна, зазначыў ён. Такая ж сітуацыя склалася і з журавінамі.

Усяго, паводле яго слоў, сёлета прадпрыемствы галіны нарыхтавалі 4,4 тыс. т чарніц — гэта рэкордны паказчык. За мяжу (да рашэння прыпыніць экспарт) было прададзена 2 тыс. т чарніц.

Прадпрыемствы Белкаапсаюза маюць намер пераарыентавацца з экспарту сыравіны на продаж перапрацаванай прадукцыі. У мінулыя гады, паводле слоў І.Макоўскага, на экспарт пастаўлялася да 90% нарыхтаваных дзікарослых ягад і толькі 10% перапрацоўвалася ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?