29.06.2018 / 19:23

Падчас здачы нарматываў памёр супрацоўнік жодзінскай турмы 15

21 чэрвеня родным 40-гадовага Вадзіма Ільюшонка паведамілі: мужчына памёр на стадыёне адразу пасля кроса. Па словах сваякоў, год назад яму знялі групу ЛФК, хоць у старэйшага кантралёра былі праблемы з сэрцам, паведамляе Tut.by.

Фота: Flickr.

— Сёння 9 дзён як з намі няма Вадзіма, толькі вярнуліся з могілак, вельмі цяжка, — распавядаюць родныя старэйшага кантралёра жодзінскай турмы № 8. — У той дзень яны здавалі квартальныя залікі, адразу ў самой турме, потым пайшлі на стадыён на вуліцу Савецкую. Спякота была 29 градусаў. Вадзім прабег паўтара кіламетра, стала блага, ён памёр побач з бегавой дарожкай.

Вадзіму Ільюшонку было 40 гадоў, у турме прапрацаваў больш за 20.

— Пра тое, што Вадзім памёр, нідзе не паведамляецца, але ж гэта надзвычайнае здарэнне. Нам толькі кажуць: «Чакайце», — уздыхаюць сваякі. — Год таму Вадзіму знялі групу лячэбнай фізічнай культуры (ЛФК), гэта значыць раней ён не бегаў кросы, а цяпер стаў. Напярэдадні ў Вадзіма схапіла сэрца, яго выратавалі і ўсё адно прымусілі бегчы. У памяць урэзалася размова, як угаворвалі яго напярэдадні не бегчы.

Як распавядае сям'я Ільюшонка, гадоў шэсць у мужчыны былі праблемы з сэрцам, ціск быў павышаным. Мінулы раз нарматывы старшы кантралёр здаў «павольна і цяжка».

— Ускрыццё паказала: у яго была ішэмічная хвароба сэрца. На якой падставе тады знялі ЛФК? Там жа працуюць людзі ва ўзросце, і чаму яны павінны бегаць у гэтую спякоту? — пытаюць сваякі.

2
З...лы беларус / Адказаць
29.06.2018 / 19:49
Яўна працоўная траўма не сумяшчальная з жыццем па віне лекара медустановы які падпісаў допуск да здачы нарматываў як здароваму чалавеку ... спачуванне сям’і пакойнага ...
3
stakan / Адказаць
29.06.2018 / 20:40
Усе служывыя павінны бегаць штодня,а не толькі раз у год, нават на працу і дадому іх возяць....
1
mnb / Адказаць
29.06.2018 / 20:46
В этих структурах, где сдаются спортивные нормативы не должны работать больные люди.
Вероятно имела место коррупция.
Ускрыццё паказала: у яго была ішэмічная хвароба сэрца.

Это не заключение судмедэксперта о причине смерти. ИБС диагностируется при жизни на основании симптомов, данных ЭКГ, УЗИ и коронарографии. ИБС не возникает внезапно и от нее не умирают. Это абстракный диагноз означающий, что сердечная мышца не получает достаточно кислорода, что сопровождается определенными симптомами.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру