29.06.2018 / 19:50

У Пружанах хлопчык захраснуў галавой у парэнчах 9

У Пружанах ратавальнікі прыйшлі на дапамогу хлопчыку, які захраснуў галавой у парэнчах, паведамляе МНС. Інцыдэнт здарыўся днём 29 чэрвеня.

Фота: МНС.

Дзіця прасунула галаву ў секцыю парэнчаў у аптэкі і самастойна вызваліцца не змагло. Як высветлілася, 10-гадовы хлопчык вырашыў пралезці паміж секцыямі парэнчаў, чакаючы маці, якая знаходзілася ў аптэцы. Ён паклікаў на дапамогу мінакоў, але ўсе спробы вызваліць хлопчыка былі марнымі.

Ратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады расціснулі парэнчы і вызвалілі хлопчыка. Дзіця ў выніку інцыдэнту не пацярпела.

1
Бонч / Адказаць
29.06.2018 / 20:01
Будет великим исследователем! Вот он "тернистый путь" Мужчины-открывателя всего нового! Потому и смертность до 30 лет у Мужчин выше.
1
stakan / Адказаць
29.06.2018 / 20:34
Маці не ведала,што свае дзеці таксама ж, як і чужыя хутка растуць.Добра падкарміла,відаць перад гэтым...
1
5kopeek / Адказаць
30.06.2018 / 22:59
Бонч,открыватели,ха...Скажите просто,чувство самосохранения у некоторых с особо высоким уровнем тестостерона напрочь отсутствует.Быть мамой мальчика,наверное,огромнейшее испытание.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру