29.06.2018 / 21:03

Boeing распрацаваў канцэпт пасажырскага самалёта, які перасякае акіян за 2 гадзіны 20

Фота: Boeing.

Авіяканцэрн Boeing прадставіў канцэпт гіпергукавага пасажырскага самалёта, які здольны даляцець з Нью-Ёрка ў Токіа за дзве гадзіны.

Па словах прадстаўнікоў канцэрна, самалёт будзе перавозіць пасажыраў з хуткасцю, якая перавышае хуткасць гуку ў пяць разоў, паведамляе «Дзеркало тижня», спасылаючыся на Popular mechanics.

Самалёт мае фюзеляж абцякальнай формы, а яго насавая частка нагадвае іголку. На думку экспертаў, такія рашэнні, апроч іншага, дазволяць мінімізаваць гукавы ўдар пры звышгукавой хуткасці.

Прадстаўлены канцэпт разлічаны на перавозку некалькіх дзясяткаў пасажыраў, але, як мяркуецца, у будучыні можа быць распрацавана большая ці меншая мадэль. Як падкрэслівае выданне, на рынку падобны самалёт з'явіцца праз 20-30 гадоў.

8
:) / Адказаць
29.06.2018 / 21:23
Жаль только — жить в эту пору прекрасную.  Уж не придется — ни мне, ни тебе
1
Павел Ас / Адказаць
29.06.2018 / 22:52
Спадзяюся яго не чакае лёс Канкорда.
4
Дед Мороз / Адказаць
29.06.2018 / 22:57
скрепные скажут что в ответ?
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру