Аляксандр Лукашэнка 29 чэрвеня падпісаў указы аб прысваенні генеральскіх званняў, піша БелТА.

Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнікам Аляксандру Навуменку, Андрэю Федзіну і Аляксандру Панфёраву.

Палкоўнікам міліцыі Івану Кубракову і Аляксандру Астрэйку прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.

Начальніку Гродзенскай рэгіянальнай мытні Андрэю Кавальчуку прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0