31.10.2008 / 13:56

На БТ зьнялі фільм пра Янішчыц 1

У лістападзе спаўняецца 60 год Яўгеніі Янішчыц і разам з тым 20 год, як яна зрабіла сабе сьмерць.


У лістападзе спаўняецца 60 год Яўгеніі Янішчыц (20 лістапада) і разам з тым 20 год, як яна зрабіла сабе смерць (25 лістапада).

З гэтай нагоды на Беларускім тэлебачанні рыхтуецца стужка, прысвечаная жыццю паэткі — першая грунтоўная праца пра жыццё і смерць «ластаўкі з Палесся», як звалі яе знаёмыя.

Фільм пра Яўгенію Янішчыц не будзе чыста дакументальным. Акром калегаў‑літаратараў, якія добра яе ведалі, у фільме задзейнічаны і акторы. Аўтары таксама знайшлі рэдкія відэа‑ і аўдыё‑запісы Янішчыц. Сцэнар напісала сяброўка паэткі, рэдактарка часопісу «Маладосць» Раіса Баравікова.

Яўгенія Янішчыц — не з ліку тых, каго называюць «непрызнаным творцам». Так лічыць Раіса Баравікова.

‑ Жэня была вялікім жыццялюбам і душою нашай кампаніі, хоць у апошнія гады жыла даволі самотным жыццём жанчыны, гадавала сына. Яна жыла толькі паэзіяй. І яе заўважылі, ацэньвалі, як след. Узгагароды тады даваліся тым, хто быў ідэалагічна правільным, але не заўважыць яе пранізлівую лірыку было немагчыма.

У цэнтры стужкі — драма Яўгеніі Янішчыц. Праз некалькі дзён пасля свайго 40‑гадовага юбілею, яна здзейсніла самагубства.
На задуму аўтараў, у стужцы ўведзены вобраз маладой сучаснай паэткі, якую грае Аксана Данільчык. Паводле сцэнару, яна мае прайсці шляхам Янішчыц і зразумець яе ўчынак.

Здымкі фільму «На голас музы» ўжо скончыліся і цяпер рэжысёр Андрэй Леўчык робіць мантаж. Прэм’ера запланаваная на 30 лістапада. Здымачная група не паспела наведаць маці Яўгеніі Янішчыц, якая памерла летась, адмовіўся ад здымкаў сын Андрэй Янішчыц, які жыве ў тым самым доме на вуліцы Старажоўскай, 8.

Радыё Рацыя

0
Янка / Адказаць
31.10.2008 / 14:30
У часопісе "Наша вера" знайшоў колькі яе вершаў (http://media.catholic.by/nv/n25/art11.htm). Дзякуй Ніве, што розным малапісьменным (як я) адрываюць такіх людзей. Надта ж харошыя вершы. Чамусьці нагадала Караткевіча - здаецца, яны падобныя па духу людзі былі...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру