Актывісты АГП Мікалай Уласевіч і Іван Крук падалі ў Астравецкі райвыканкам заяўкі, хочуць зладзіць пікеты супраць пабудовы атамнай станцыі. Як вядома, лукашэнкаўцы выбралі гэтую пляцоўку ў якасьці асноўнай.

Як паведамляе прэс‑служба партыі, акцыі хочуць правесьці ў райцэнтры і яшчэ трох мястэчках пад лозунгам «Астравецкая атамная — вам гэта трэба?».

Пікеты ў Астраўцы запланаваны на 15 і 22 лістапада, у мястэчку Міхалішкі — на 18 лістапада, у мястэчку Варняны — на 19 лістапада, Гервятах — на 25 лістапада.

Як пішуць СМІ, многія жыхары Астравеччыны дык і ня супраць АЭС, бо спадзяюцца на новыя працоўныя месцы і пабудову шматкватэрных дамоў з выгодамі. Аднак Страчанскія і Нарачанскія азёры пад бокам у АЭС страцяць свой турыстычны характар.

Што да пікетаў, то мала шанцаў, што іх дазволяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?