Траціна месячнай нормы ападкаў выпала ў Брагіне за суткі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«У Брагіне ноччу была навальніца, прайшоў моцны дождж, выпала 20 мм ападкаў. Месячная норма ападкаў у чэрвені для Брагіна — 65 мм, так што за суткі выпала траціна месячнай нормы. У Гомелі таксама быў моцны дождж, за мінулыя суткі выпала 10 мм ападкаў», — паведамілі ў Белгідрамеце.

Сёння ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру. Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па ўсходзе Беларусі пройдуць дажджы, па Гомельскай і Магілёўскай абласцях моцныя.

Заўтра дажджы дабяруцца да Мінска, у сталіцы ўвечары і ў ноч на панядзелак абяцаюць моцны дождж, пад 20 мм ападкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0