Герой матча — 18-гадовы Кіліян Мбапэ: два галы, адна галявая перадача, fifa.com
Першы матч плэй-оф — Францыя — Аргенціна — быў не гульнёй, а арэлямі. Французы павялі ў ліку, дзякуючы голу Антуана Грызмана з пенальці ўжо на 12-й хвіліне. Пад канец першага тайма Анхель Дзі Марыя стрэлам з-за межаў штрафной лік зраўняў — 1:1.
У пачатку другога тайма аргенцінцы нават выйшлі наперад — 2:1 (хітры ўдар Меркада). Але дзякуючы дублю Мбапэ і фантастычнаму ўдару Павара Францыя перамагла. Пры канцы гульні аргенцінцы здолелі забіць яшчэ адзін мяч. Але ён нічога не вырашыў.
Аргенціна і Мэсі едуць дахаты.
fifa.com
А 21-й пачнецца матч Уругвай — Партугалія.
Пераможца гэтай пары згуляе ў чвэрцьфінале менавіта з Францыяй.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!