Пяць валізак з багажу зборнай Уругвая не даляцелі ў аэрапорт Сочы, дзе ў каманды вечарам адбудзецца матч 1/8 фіналу ЧС-2018. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведамілі ў аэрапорце Сочы. Зборная Уругвая ляцела з Ніжняга Ноўгарада, дзе базуецца на час мундыяля.
Суразмоўца агенцтва дадаў, што паліцыянтам удалося высветліць, што пяць чамаданаў засталіся ў ніжагародскім аэрапорце Стрыгіна. Прычыны, па якіх багаж не даляцеў ў поўным аб'ёме, у аэрапорце не ўдакладнілі.
Матч Уругвай — Партугалія пачнецца а 21-й гадзіне.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!