Міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў адмовіўся пракаментаваць ход расследавання выбуху, што адбыўся ў Мінску 4 ліпеня.

«Я ведаў, што мне зададуць такое пытанне, і думаў, як на яго адказаць. Магу сказаць, што расследаванне ідзе сваім ходам. Аднак мой больш канкрэтны адказ можа даць супрацьлегламу боку прадпрыняць нейкія дзеянні», — заявіў У.Навумаў журналістам 31 кастрычніка.

Паводле слоў міністра, пасля завяршэння расследавання ён раскажа пра яго «вельмі падрабязна».

Выбух самаробнага прыстасавання з балтамі і гайкамі адбыўся на перасячэнні праспектаў Машэрава і Пераможцаў 4 ліпеня прыкладна ў 00.30 падчас святочнага канцэрта. На канцэрце, паводле афіцыйных звестак, прысутнічалі каля паўмільёна чалавек. Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 54 чалавекі; 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?