У Музеі народнай архітэктуры і побыту, што пад Мінскам, 30 чэрвеня прайшоў рок-фэст «Наш дзень» з цалкам беларускай праграмай.

За 10 гадзін тут выступілі Volski, Neuro Dubel, Dzieciuki, Akute, B:N:, «Дай дарогу!», Nizkiz, «Крама», The Superbullz, «Мутнаевока», Зміцер Вайцюшкевіч, Пятро Клюеў, Pylaj, Loudscage, і Čas Łajna.

У плане выканаўцаў фестываль вельмі падобны да канцэрта на Дзень Волі 2018, але тут ужо кожны наведвальнік набыў квіток і тым самы паказаў, што можна збіраць тысячы людзей выключна на сваіх музыкаў.

Цікавая сітуацыя была з бел-чырвона-белымі сцягамі. Шмат хто ўзяў сцяг з сабой, але супрацоўнікі музея прасілі сімволіку схаваць. Ужо пад канец фэсту, на Dzieciuki і Вольскім, скаванасць знікла — і каля дзясятка сцягоў залунала над слухачамі.

Сам дырэктар музея Эдуард Багдановіч сачыў, каб не было бел-чырвона-белых сцягоў.

Сам дырэктар музея Эдуард Багдановіч сачыў, каб не было бел-чырвона-белых сцягоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?