Беларускія турысты пацярпелі ў выніку аўтамабільнай аварыі на перавале Гамборы, паведамляе грузінскі тэлеканал «Руставі-2». Перакуліўся аўтобус, які вёз іх з Тэлаві ў Тбілісі.

Фото: rustavi2.ge

Фото: rustavi2.ge

У МЗС Беларусі пацвердзілі інфармацыю пра ДТЗ. У аўтобусе знаходзіліся беларусы. 25 чалавек атрымалі траўмы лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці. Пасольства ў Грузіі знаходзіцца ў кантакце з пацярпелымі.

Па словах гіда кампаніі Travel to Georgia, які суправаджаў турыстаў, усяго ў машыне было 27 пасажыраў, 25 з якіх — беларусы, удакладняе «Інтэрфакс».

Па словах дактароў бальніцы ў Тэлаві, куды было дастаўлена 16 пацярпелых, у трох ўстаноўлены струс мозгу, у аднаго —пераломы канечнасцяў і яму праводзіцца аперацыя, у астатніх — нязначныя траўмы.

Фото: rustavi2.ge

Фото: rustavi2.ge

На месцы працуюць ратавальнікі і паліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?