Гадамі прагрэсіўная грамадскасць тлумачыла, як правільна ставіцца да жанчыны. Што мачызм — гэта ганебна, што жанчына не павінна быць сэксуальным аб'ектам, што да інтымных адносін трэба падыходзіць адказна і з годнасцю, што кампліменты і непрыстойныя знакі ўвагі незнаёмым жанчынам на вуліцах — гэта таксама харасмент, і што самы нізкі прадстаўнік мужчынскай пароды — гэта той, які зрабіў дзіця і знік назаўсёды.

Але ўсё гэта было да футбольнага чэмпіянату ў Расіі. Таму што цяпер раптам высветлілася, што пазнаёміцца з мужчынам і праз 30 хвілін бегчы да яго ў гасцініцу, а калі да гасцініцы няма сіл датрываць, дык рабіць яму мінет тут жа на вуліцы ў кустах — гэта ніякая не ганьба, а праява свабоды і прагрэсіўнасці. Таму што умоўная Арына Холіна назаве гэты мінет у кустах «шыкоўным сэксам», якога так бракуе рускім жанчынам. І тое, што пасля футбольнага чэмпіянату народзяцца «мундыяльныя дзеці», якія ніколі не бачылі сваіх бацькоў — гэта таксама выдатна, бо інтэрнацыянальна, прагрэсіўна і плявок у твар пасконнасці.

А што здарылася? Чаму раптам прагрэсіўная грамадскасць забылася пра «адказнасць і годнасць» і «сэксуальны аб'ект»? Як можна праслаўляць гэта відавочна непаважлівае, мачысцкае стаўленне да жанчыны? А таму што мужчына — ЗАМЕЖНІК. А замежнік для рускіх — гэта па-ранейшаму істота нейкага найвышэйшага парадку. Прытым не толькі для ПТВшніц з Саранска, але і для ліберальных расійскіх публіцыстак, увесь сэнс опусаў якіх можна апісаць кароткай формулай: «сэкс з рускім — гэта брыдота, секс з замежнікам — гэта свята».

Замежнікі будуць упэўненыя, што расійскія жанчыны лёгкадаступныя, Расея стане мекай сэкс-турызму? Ну і добра, гэта міла, прагрэсіўненька і інтэрнацыянальненька.

Тое, што я чытаў у гэтыя дні пра рускіх мужчын ад рускіх жа жанчын — гэта на ўзроўні гёбельсаўскіх агітак пра расава непаўнавартых рускіх салдатаў. Рускія Васі нямытыя, непрыгожыя, не ўмеюць займацца сэксам, прагныя і наогул у іх не стаіць. (Дарэчы, немагчыма ўявіць, каб у такой манеры і з такімі эпітэтамі публічна абмяркоўвалі мужчын любой іншай нацыі.)

Расія — дзіўная краіна нейкай усеагульнай нянавісці і комплексу непаўнавартасці. Мужчыны ненавідзяць сваіх жанчын, жанчыны — сваіх мужчын. Усе яны як бы ненавідзяць знешні свет, але пры гэтым мараць там апынуцца, бо ў адносінах да яго адчуваюць сябе істотамі другога гатунку. Мне, як замежніку, гэтага ніколі не зразумець.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?