Беларускія атлеты занялі першае месца ў медальным заліку на юніёрскім і маладзёжным (U-23) чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, які завяршыўся ў італьянскім Ауронцо-ды-Кадорэ, паведамляе БелТА.

У актыве беларускіх атлетаў 15 узнагарод, восем з якіх залатыя. У медальным заліку сярод юніёраў з пяццю залатымі і трыма бронзавымі ўзнагародамі нашы весляры апярэдзілі сапернікаў з Даніі (3 залатыя і 1 бронзавы) і Чэхіі (2; 3; 3), а сярод атлетаў да 23-х гадоў беларусам удалося заваяваць сем узнагарод (3; 3; 1), такая ж колькасць медалёў у весляроў з Польшчы - 7 (3; 3; 1), трэцімі ў заліку былі італьянцы з двума залатымі і двума сярэбранымі медалямі. У чэмпіянаце Еўропы ўзялі ўдзел больш за тысячу спартсменаў з 35 краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0