02.07.2018 / 17:24

Расія стварае «альтэрнатыўны інтэрнэт» па кітайскім узоры 28

На тое, што ў бягучай мадэлі кіравання глабальнай сеткай занадта вялікую ролю адыгрываюць ЗША, расійскія чыноўнікі скардзяцца ўжо шмат гадоў. У сакавіку пра тое, што «усе сродкі кіравання інтэрнэтам знаходзяцца ў руках Злучаных Штатаў», у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу NBC заявіў і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

У лістападзе 2017 году газета РБК са спасылкай на атрыманы рэдакцыяй пратакол пасяджэння Савета бяспекі РФ паведаміла: гэты орган пад кіраўніцтвам Мікалая Патрушава даручыў Мінкомсувязі і МЗС РФ заняцца стварэннем у краінах БРІКС уласнай сістэмы каранёвых сервераў DNS.

Гэта значыць, па сутнасці, альтэрнатыўнага інтэрнэту. Ідэя тады была раскрытыкаваная многімі экспертамі як непатрэбная і занадта дарагая. Між тым, паводле інфармаваных крыніц «Коммерсанта», праца працягваецца.

Пры гэтым расейскія ўлады актыўна ўзаемадзейнічаюць з Кітаем. Маскву вельмі зацікавілі ідэі Фан Біньсіна - ІТ-інжынера і былога рэктара Пекінскага ўніверсітэта пошты і тэлекамунікацый, а цяпер дырэктара і галоўнага інжынера Цэнтра кіравання кампутарнай сеткі і кіравання інфармацыйнай бяспекі. Ён вядомы як «бацька кітайскага фаервола» за вырашальны ўклад у стварэнне сістэмы татальнай інтэрнэт-цэнзуры ў КНР.

Фан Біньсін ездзіць па форумах дружалюбных Кітаю краін і прасоўвае там канцэпцыю «кіберсуверэнітэту». На IT-форуме ў Ханты-Мансійску ён заявіў, што альтэрнатывай цяперашняй сістэме каранёвых DNS-дырэкторый, якая робіць ЗША незаменным цэнтрам усіх камунікацый у інтэрнэце, з'яўляецца сістэма «каранёвага інтэрруту». Згодна з гэтай канцэпцыі, існуе магчымасць стварыць прамы абмен звесткамі паміж некалькімі краінамі, каб запыт карыстальнікаў да сайтаў сваёй краіны і краін, якія далучыліся да пагаднення, ішла не праз каранёвыя DNS-серверы ў ЗША, а наўпрост.

На практыцы пакуль ідэі Фан Біньсіна прывялі да стварэння Вялікага кітайскага фаервола - сістэмы «Залаты шчыт», якая на май 2018 года блакавала 8 тысяч сайтаў, палічаных у Кітаі «непажаданымі». У асноўным туды ўваходзяць парнаграфія і сайты, праз якія пашыраецца палітычна непажаданы для кітайскіх уладаў кантэнт.

Апошняй ахвярай «Залатога шчыта» стаў амерыканскі тэлеканал HBO, вядучы адной з гумарыстычных праграм якога распавёў, што ў Кітаі папулярнае параўнанне старшыні КНР Сі Цзіньпіна з Віні-Пухам.

У краінах БРІКС на ідэю стварэння «альтэрнатыўнага інтэрнэту» пакуль глядзяць скептычна.

2
кот Базільё / Адказаць
02.07.2018 / 17:40
Даўно ім пара адгарадзіцца ад усяго Свету і жыць як неандэртальцы!
2
:) / Адказаць
02.07.2018 / 17:51
Китайцам хватает того. что у себя в своих книжках пишут и в своем интернете. а потом технологии воруют у тех. кто знает что-то больше их? Россияне наверно интернет сделают из стихов Пушкина. а воровать будут даже лопаты. потому что даже лопаты уже делать разучились и у белорусских заводов требуют для них лопаты какие-то выпускать в век высоких технологий. так как себя в своей стране даже лопатами уже не могут обеспечить при развитии "малого бизнеса"   
2
89 / Адказаць
02.07.2018 / 18:02
хай робяць, бо скрэпным патрэбны скрэпны інтэрнэт! PS: пакуль будуць рабіць разпілуюць не адзін мільярд сродкаў!
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру