Супраць галівудскага кінамагната Харві Вайнштэйна выставілі абвінавачанні яшчэ па трох артыкулах. Раней прадзюсару ўжо прад'явілі абвінавачванні па двух эпізодах згвалтавання. Вайнштэйну пагражае пажыццёвы тэрмін.

У панядзелак пракуратура Манхэтэна заявіла, што кінамагнат абвінавачваецца яшчэ па адным эпізодзе згвалтавання, а таксама па двух эпізодах сэксуальнага нападу. Гэта адзін з самых сур'ёзных артыкулаў у крымінальным кодэксе штата Нью-Ёрк, ён прадугледжвае пакаранне ад 10 гадоў да пажыццёвага зняволення.

Абвінавачванні выставіла новая меркаваная ахвяра Вайнштэйна. Раней аб трэцяй жанчыне, якая падала на прадзюсара ў суд, вядома не было. Вядома, што гаворка ідзе пра інцыдэнт, які адбыўся ў 2006 годзе. Жанчына сцвярджае, што Вайнштэйн вымусіў яе заняцца з ім аральным сэксам.

Вайнштэйн абвяргае абвінавачванні ў дамаганнях, згвалтаваннях і іншых гвалтоўных дзеяннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?