Матч 1/8 фіналу ЧС-2018 Іспанія — Расія (1:1, па пенальці 3:4) стаў лідарам украінскага тэлеэфіру, паведамляе прэс-служба ўкраінскага тэлеканала «Інтер», які транслюе мундыяль ва Украіне.

Гульня сабрала самую высокую долю сярод усіх трансляцый з пачатку чэмпіянату свету.

Доля матчу па аўдыторыі «18+» ва Украіне склала 23,1 працэнтаў, а ў гарадах з насельніцтвам больш за 50 тысяч — 25,5 працэнта. Па аўдыторыі «18-54» ў буйных гарадах доля трансляцыі склала 21,7 працэнта.

Матч Іспанія — Расія, які скончыўся сенсацыйнай перамогай гаспадароў поля, стаў безумоўным лідарам свайго слота па ўсіх трох аўдыторыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0