Пасьля ўводу сваіх зьвестак карыстальніку цяпер прапануецца адправіць SMS для актывацыі ўліковага запісу.
У адваротным выпадку, новы ўдзельнік ня зможа адпраўляць паведамленьні, ацэньваць фатаздымкі, пакідаць камэнтары і наведваць старонкі іншых карыстальнікаў.
Раней зарэгістраваным удзельнікам нічога адпраўляць ня трэба.
Стваральнікі сеткі тлумачаць гэтую меру тым, што гэта неабходна «для падтрыманьня парадку на сайце і абароны ўсіх карыстальнікаў ад аўтаматычнай рассылкі спаму».
Для беларускіх карыстальнікаў рэгістрацыя каштуе 1800 рублёў без уліку падаткаў у выпадку, калі ён зьяўляецца velcom (кароткі нумар 3355) ці 1900 рублёў у выпадку, калі адпраўляць запыт з нумару МТС (нумар 4054). Для абанентаў Diallog і БеСТ паслуга не прадастаўляецца.
У ліпені на рэсурсе стала даступнай паслуга — «Невидимка», якая дазваляе адключыць паведамленьне пра тое, што карыстальнік знаходзіцца ў сетцы. Таксама карыстальнік можа дакупіць месца для дадатковых фатаграфій і аплочваць добрыя адзнакі сваіх здымкаў.