31.10.2008 / 17:30

Рэктар БДУ Стражаў адпраўлены ў адстаўку 7

Рэктарам Белдзяржунівэрсытэту прызначаны Сяргей Абламейка.

Сёньня Лукашэнка разгледзіў шэраг кадравых пытаньняў.

У прыватнасьці, рэктарам Белдзяржунівэрсытэту прызначаны Сяргей Абламейка, які раней быў генеральным дырэктарам дзяржаўнай навуковай установы «Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Як падкрэсліў Лукашэнка, назначаючы новага рэктара БДУ, неабходна павышаць аўтарытэт гэтай навучальнай установы. Паводле яго слоў, асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць больш цеснай сувязі навукі і адукацыі, вырашэнню сумесна з НАН навуковых і практычных задач для ўсіх галін народнай гаспадаркі краіны.

Віктар Гайсёнак — прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Польшчы (замест Паўла Латушкі),

Яўген Шастакоў — надзвычайным і паўнамоцным паслом у Італьянскай Рэспубліцы, пастаянным прадстаўніком РБ пры Харчовай і сельскагаспаларчай арганізацыі ААН па сумяшчальніцтве.

0
Юрась Зянковіч / Адказаць
31.10.2008 / 18:13
"назначаючы", "удзяліць"... Далучаюся да Сідарэвіча -- час ужо ачысьціць НН ад маскалёў і маскалізмаў.
0
Хоміч / Адказаць
31.10.2008 / 23:57
Рэд. Дзякуй, паправілі.
0
вой / Адказаць
01.11.2008 / 00:27
Такі ў Стражава былі нейкія сантыменты да беларушчыны. Што вядома такога пра Абламейку?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру