«Жыццё поўнае выклікаў і праблем, для мяне гэта азначае, што сёння я дасягнула мары, якую заўсёды мела, бо адзінае, што мне трэба было — ператварыць усе перашкоды на шляху ў магчымасць для росту», — напісала яна ў сваім інстаграме.
Анхела зрабіла аперацыю па змене полу ў 22 гады. У 2015 г. яна першы раз удзельнічала ў конкурсе, але прайграла карону Мірэй Лалагуне.
У 2012 годзе трансгендару з Канады Джэне Талакавай забаранілі ўдзельнічаць у конкурсе «Міс Сусвет». Рашэнне выклікала вялікі грамадскі рэзананс. На наступны год арганізатары адмянілі забарону на ўдзел у конкурсе для людзей, якія змянілі пол.