1. Хвосцік мае быць сухі.

2. У найлепшых кавуноў — скурка насычанага колеру і не мяккая, нідзе не гнілая.

3. Пляма на месцы, дзе кавун ляжаў на зямлі, мае быць жоўтая, а не белая.

4. Калі вы пастукаеце або папляскаеце па кавуне, гук мае быць звонкі.

5. У разрэзаным добрым кавуне мякаць нідзе не зліплая, яна іскрыцца крупінкамі. Але гэта вы пабачыце ўжо ўдома, памыўшы яго. Ні за што не разразайце кавун на спробу, бо мікробы пры разразанні пранікаюць у сярэдзіну і імгненна размнажаюцца ў сакавітым салодкім асяроддзі.

6. Дома канечне памыйце кавун вадою з мылам. Намыльце добра!

7. Калі разрэзаны кавун мае адценне ліловага колеру, не ешце яго. Ён можа быць наколаты марганцоўкай для колеру. 

8. Многія людзі, асабліва дзеці, кепска рэагуюць на «нітратныя кавуны» — узнікае алергія, жывот баліць. У кавуне з пераборам нітратаў, перакормленым угнаеннямі, у мякаці сустракаюцца жаўтаватыя згушчаныя ўчасткі. Пражылкі ў мякаці таксама пры гэтым маюць жоўты колер. А яны ад прыроды маюць быць толькі белымі. Здаровы кавун заўсёды іскрыцца крупінкамі, а перакормлены хіміяй — блішчыць на святле. Правяраем яшчэ і так: калі апусціць кавалачак адрэзанай ягады ў шклянку з чыстай вадой і яна пры гэтым памутнее і не афарбуецца ў ружовы ці чырвоны колер, значыць, кавун удалы.

9. Кавун — гэта не толькі смачна. Гэта яшчэ і прыродныя арганічныя кіслоты, калій, жалеза, карацін, фоліевая кіслата, пекцін. Ён выводзіць з арганізма шчолачную мачу і таму з'яўляецца адным з найлепшых ачышчальнікаў нырак.

Клас
41
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2