Аўтобус ехаў вечарам 3 ліпеня па маршруце Віцебск — Котава. Рухаючыся па вул. Леніна ў напрамку Фрунзэ 34-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем і наехаў на апору светлавой мачты. У выніку ДТЗ 24-гадовая пасажырка атрымала ўдары і была дастаўлена ў бальніцу.

«Пасля аварыі кіроўца патэлефанаваў жонцы і папрасіў яго забраць, каб завесці ў бальніцу, бо быццам адчуў сябе дрэнна. Супрацоўнікі ДАІ, што прыехалі на месца здарэння, кіроўцы не знайшлі. Пазней было ўстаноўлена, што ён ужо знаходзіўся дома. Пасля медыцынскага агляду ў мужчыны выявілі 2,8 праміле алкаголю. Ён заявіў, што выпіў пасля ДТЗ», - распавялі ў міліцыі.

У аўтобусе ехала каля 10 чалавек. Адзін з іх распавёў, што манера язды кіроўцы падчас руху выклікала падазрэнні.