У Мінскім раёне п'яныя бацька і сын збілі таксіста, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Ноччу 2 ліпеня 34-гадовы таксіст вёз з вёскі Воўчкавічы ў аграгарадок Шчомысліца чатырох пасажыраў. Два з іх выйшлі на адной вуліцы, яшчэ двух ён павёз на іншую.

Калі пасажыры выходзілі з аўто, у аднаго мужчыны разарваўся пакет з прадуктамі. Усе высыпалася на кілімок. Кіроўца папрасіў прыбраць за сабой, аднак пасажыры з гэтым не пагадзіліся. Спачатку пасажыры пачалі сварыцца з таксістам, а затым у ход пайшлі кулакі. Некалькі разоў ударыўшы таксіста, нападнікі схаваліся.

Міліцыянты аператыўна высветлілі асобы агрэсіўных пасажыраў. Гэта былі бацька і сын. Прычыну сваіх дзеянняў яны растлумачыць толкам не здолелі, спасылаючыся на тое, што былі моцна п'янымі.

Мужчынам пагражае пакаранне ажно да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0