Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў атрымаў штраф за ўдзел у акцыях пратэсту ў Курапатах. Пратакол разглядаў суд Партызанскага раёна. Кастусёва судзілі па артыкуле 23.34 КаАП за акцыю ў Курапатах.
Яму далі штраф у памеры 30 базавых (735 рублёў).
Кастусёў правёў ноч на Акрэсціна. Нагадаем, затрымалі яго па дарозе ў аэрапорт — палітык накіроўваўся ў Варшаву для ўдзелу ў пасяджэнні польскага сейма.
Зараз старшыня партыі на волі.