Міхаіл Пліско. Фота: ecoidea.by.

Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі намесніка старшыні Браслаўскага райвыканкама, паведамляе МУС. Гаворка ідзе пра Міхаіла Пліско.

З красавіка 2016 года па студзень 2018 га ён атрымаў ад грамадзяніна 6,3 тысячы еўра хабар за вырашэнне пытанняў. Раней паведамлялася, што за карупцыю затрыманы старшыня Браслаўскага райвыканкама і яго жонка.

У дачыненні да ўсіх фігурантаў распачатыя крымінальныя справы. Аператыўна-вышуковыя і следчыя мерапрыемствы працягваюцца.

Чытайце таксама: СК: Кіраўнік Браслаўскага раёна і ягоная жонка знаходзяцца ў ізалятары