На ЧС-2018 КР забіў чатыры мячы, але Партугалія вылецела ў 1/8 фіналу, Wikimedia Commons

На ЧС-2018 КР забіў чатыры мячы, але Партугалія вылецела ў 1/8 фіналу, Wikimedia Commons

Форвард мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду пачаў займацца пошукамі дома ў Турыне, куды ён пераедзе ў выпадку трансферу ў «Ювентус». Пра гэта паведамляе Marca.

Паводле інфармацыі крыніцы, партугалец быў шчаслівы жыць у сталіцы Іспаніі, дзе таксама было камфортна яго сям'і. Аднак няпростыя адносіны з кіраўніцтвам «Рэала» вымусілі яго думаць пра будучыню.

У якасці варыянту для працягу кар'еры Раналду разглядае «Ювентус». «Старая сіньёра» гатовая ўкласці ў трансфер форварда 400 мільёнаў еўра. «Рэал» гатовы прадаць яго за 120-150 мільёнаў пры тым, што заробак партугальца складзе каля 30 мільёнаў у год.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0