Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) асудзіла крытыку легендарнага форварда, былога трэнера аргенцінскай зборнай, старшыні праўлення брэсцкага «Дынама» Дыега Марадоны ў адрас суддзі Марка Гейгера, які працаваў на матчы 1/8 чэмпіянату свету па футболе паміж зборнымі Англіі і Калумбіі. Пра гэта паведамляе Assoсiated Press.

Падчас другога тайма матчу пасля сутыкнення англійскага форварда Кейна з калумбійскім паўабаронцам, Гейгер прызначыў пенальці. На просьбу зборнай Калумбіі выкарыстоўваць сістэму відэадапамогі, каб разабрацца ў інцыдэнце, арбітр адказаў адмовай. Дадзенае рашэнне Марадона назваў «найвялікшым крадзяжом» і заявіў, што Гейгер «не мае ўяўлення пра футбол».

Міжнародная федэрацыя футбола на дадзеную заяву адказала, што «інсінуацыі» Марадоны «цалкам недарэчныя і цалкам неабгрунтаваныя».

«ФІФА вельмі шкада чытаць такія заявы ад гульца, які напісаў гісторыю нашай гульні», - гаворыцца ў заяве ФІФА.

Падчас групавой стадыі чэмпіянату, падчас матчу Аргенціна - Нігерыя, Дыега Марадона паказваў непрыстойныя жэсты.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?