Эканамічны суд Віцебскай вобласці прызнаў банкрутам спажывецкае таварыства Шумілінскага раёна. На працягу наступнага года яно будзе ліквідаванае.

Пазыкаў набралася на 3,97 мільёна рублёў. Актывы нібыта большыя, 4,5 мільёнаў, але прадаць іх будзе складана, бо састарэлае абсталяванне і трухлявая нерухомасць мала каму патрэбныя.

У Шумілінскім райпа працавалі 18 чалавек, а яшчэ 14 знаходзіліся ў дэкрэтным адпачынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0