«Чалавек года Гарадзеншчыны» зрабіў падручнік прафесійнай лексікі для медыкаў на роднай мове

Ураджэнец Гродна, лексікограф, педагог, намеснік дэкана медыка-псіхалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Віктар Варанец зрабіў падручнік «Беларуская мова. Прафесійная лексіка для медыкаў», паведамляе Белсат.
Праўда, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ёсць толькі 1 экзэмпляр (тыраж 300 шт.) гэтага дапаможніка.
Раней у 2010 годзе Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт надрукаваў 50 асобнікаў дапаможніка па беларускай мове для медыкаў аўтарства Віктара Варанца. Азнаёміцца з ім можна на сайце інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат».
У 2013 годзе Віктар Варанец быў прызнаны «Чалавекам года Гарадзеншчыны».
Каментары