Грамадства2323

На беларускую журналістку міліцыя склала пратакол за фотарэпартаж з Непала

Незалежная журналістка з Гомеля Ларыса Шчыракова пабывала ў Гімалаях. Пасля вяртання яе наведаў участковы інспектар і склаў адміністрацыйны пратакол.

Участковы інспектар Сяргей Прымакоў абвінаваціў журналістку ў працы без акрэдытацыі на карысць спадарожнікавага тэлеканала «Белсат» (Незаконны выраб альбо распаўсюд прадукцыі СМІ, ч.2, артыкул 22.9 КаАП).

«У беларускіх міліцыянтаў дзіўная логіка: фотаздымкі я рабіла ў Непале ў Гімалаях, падчас узыходжання на гару Манаслу, а мяне вінавацяць, што я, будучы неакрэдытаванай у Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляла прафесійную дзейнасьць як журналістка замежнага СМІ.

У Непале да мяне прэтэнзіяў не было, а ў роднай Беларусі з’явіліся. Так і хочацца паўтарыць словы з вядомага шлягера: «Адпусціце мяне ў Гімалаі», — сказала Ларыса Шчыракова.

Журналістка звяртае ўвагу на недарэчнасьць і іншых фармулёвак у адміністрацыйным пратаколе. Паводле ўчастковага Прымакова, яна нібыта размясціла «артыкул у выглядзе сюжэта ў эфіры тэлеканала», хоць фотарэпартаж быў змешчаны толькі на сайце.

«І смех, і грэх. Але ж такую абракадабру суды разглядаюць усур’ёз і выносяць астранамічныя штрафы», — дадае Шчыракова.

Калі суд Гомельскага раёна разгледзіць вышэйзгаданы міліцэйскі пратакол, пакуль невядома — позвы яшчэ няма.

Тым часам 6 ліпеня журналістку Шчыракову выклікаюць у Рэчыцкі раённы суд — мусіць адбыцца суд ізноў-такі за журналісцкую дзейнасць без акрэдытацыі. Ларысу абвінавачваюць у падрыхтоўцы сюжэта «Сёння ў бітумнай яме гіне жывёла, заўтра — людзі?»

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

У Віцебску праз 25 гадоў раскрылі забойства валютчыка і яго жонкі1

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць