Абыграўшы ў пятніцу ў перанесеным матчы жодзінскае «Тарпэда» зь лікам 2:1, барысаўскі клюб датэрмінова заваяваў залатыя мэдалі чэмпіянату Беларусі па футболе.
Усе галы былі забітыя ў першым тайме. На 5‑й хвіліне вызначыўся Віталь Радзівонаў, Генадзь Блізьнюк падвоіў лік на 26‑й. На 36‑й Андрэй Шэракоў забіў адзін мяч у адказ.
Такім чынам за два туры да фінішу БАТЭ датэрмінова заваяваў залатыя мэдалі чэмпіянату Беларусі па футболе.
Зараз у БАТЭ 63 балы, і для менскага «Дынама», якое мае 56 балаў, клюб недасягальны.
Гэта ўжо пятыя залатыя мэдалі барысаўцаў у чэмпіянаце незалежнай Беларусі і трэцяе чэмпіёнства запар (1999, 2002, 2006, 2007, 2008).
Віншуем барысаўскі клюб з заслужанай перамогай!
5 лістапада ў Менску БАТЭ гуляе матч Лігі чэмпіёнаў з «Зэнітам». Посьпехаў, барысаўцы!