Стрыечная сястра ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова Наталля Каплан сустрэлася з ім у калоніі горада Лабытнангі. Пра першае за чатыры гады спатканне з братам яна распавяла Бі-бі-сі Украіна.

«Ён трымаецца, вельмі схуднеў, за час галадоўкі з 15 мая страціў 15 кг і вельмі пастарэў», — распавяла яна аб сваім візіце ў калонію «Белы мядзведзь» у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

Спатканне, па яе словах, працягвалася дзве гадзіны, размаўлялі па тэлефоне праз шкло, Сянцоў на сустрэчу прыйшоў сам.

«Яму ставяць кропельніцы, так званая падтрымальная тэрапія. Без іх ён бы не выжыў, ён гэта разумее. Прымусовага кармлення не было, але ён не выключае, што могуць такое прымяніць», - распавяла Каплан.

Алег Сянцоў, асуджаны на 20 гадоў калоніі, галадае з 15 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0