Суд Гарадоцкага раёна разглядае крымінальную справу ў дачыненні да 36-гадовага доктара анестэзіёлага-рэаніматолага. Яго абвінавачваюць у неналежным выкананні медыцынскім работнікам прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента, піша Tut.by.

Доктар, робячы пункцыю і катэтэрызацыю правай падключычнай вены, пракалоў вастрыём іголкі другую — процілеглую, сценку гэтай вены, а таксама прысценачную плеўру.

— Масіўная страта крыві прывяла да спынення сэрца і смерці пацыента, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога суда Наталля Платоненка.

У апошні час у Беларусі даволі часта праходзяць працэсы ў дачыненні да медыцынскіх работнікаў.

4 ліпеня ў Пінску абвясцілі прысуд па абвінавачванні загадчыка аддзялення адной з бальніц горада ў неналежным выкананні абавязкаў, у выніку чаго двухгадовы пацыент атрымаў апёкі. Доктар атрымаў штраф — 980 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0