Карэйскія даследчыкі распрацавалі матрыцу датчыкаў адбіткаў пальцаў, якая дазваляе разблакаваць гаджэт толькі жывому ўладальніку. Новы сканер вымярае тэмпературу цела, каб пераканацца, што вы сапраўдны чалавек, паведамляе CNET.

Дзякуючы такой распрацоўцы зламыснікі больш не змогуць разблакаваць прыладу пры дапамозе падробленай рукі ці штучнага адбітка пальца. Новы датчык можа быць інтэграваны ў любыя тыпы экранаў.

З новым сканерам вытворцы змогуць адмовіцца ад фізічных кнопак на франтальным баку смартфона, захаваўшы тэхналогію аўтарызацыі праз адбіткі пальцаў.

Новы датчык не зможа дыягнаставаць ліхаманку праз ваш палец: датчык тэмпературы прызначаны толькі для вызначэння тэмпературы скуры чалавека, каб пераканацца, што вы не выкарыстоўваеце штучны адбітак пальца для падману абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0