У Мінску кіроўца таксі прысвоіў чужую банкаўскую карту і перавёў грошы на рахунак свайго мабільнага тэлефона, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Уладальнік банкаўскай карты страціў яе ў машыне таксі. Пасля яе знайшоў кіроўца і перавёў 65 рублёў на рахунак свайго мабільнага. Затым малады чалавек паспрабаваў паўторна перавесці грошы, але аперацыя не прайшла.

Супраць таксіста распачалі крымінальную справу па ч.2 арт.212 КК (крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0