06.07.2018 / 08:22

Ля Купалаўскага — «Ноч паэзіі» з удзелам Арлова і Хадановіча, у парках — купальскія гулянні 3

Купальскія гулянні 6 ліпеня ў сталіцы разгорнуцца ў парку імя 900-годдзя Мінска і Лошыцы, паведамляе БелТА.

Гасцей чакаюць купальскія цуды, выступленні артыстаў і смачныя пачастункі, будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі. У праграме значацца карагоды, танцы, народныя абрады. У ліку запрошаных гасцей — фальклорныя калектывы «Шляхта», «Багач», «Кабеты», «Велiс», «Святкi», «Шчодрыца». Мерапрыемствы пройдуць з 17.00 да 22.00.

А на тэрасе кавярні «Аўстэрыя Уршуля» ля Купаўскага тэатра ўвечары ладзіцца «Ноч паэзіі».

«Згодна з народным павер’ем, дрэвы ў ноч з 6 на 7 набываюць вялікую чароўную моц, травы ажываюць і напаўняюцца лекавай, магічнай сілай, а людзі ў гэту ноч ачышчаюцца ад праблем і нягод. Янка Купала, які нарадзіўся 7 ліпеня, недарэмна абраў сабе ў псеўданім назву гэтага свята: паэт хацеў здабыць шчасця і для сябе, і для свайго роду», адзначаецца на сайце Купалаўскага тэатра.

У імпрэзе возьмуць удзел Уладзімір Арлоў, Кася Камоцкая, Наста Кудасава, Андрэй Хадановіч, якія прачытаюць свае ўлюбёныя вершы. 

Пачатак а 19-й.

Заставачнае фота Паўла Аксіновіча

0
Цікавунцігарбуз / Адказаць
06.07.2018 / 08:36
Рэд. Дзякуй. Выправілі.
5
рубам / Адказаць
06.07.2018 / 08:54
Какой идиотизм - теперь уже литературно-театральный! Купалье две недели тому назад было! Или вы солнце повернули вспять силой своего поэтико-театрального искусства? Тогда да, это - "волшебная сила искусства"!.. А что мешало сделать это ранее, по-умному?

Да, передайте заодно в "праздник" работникам общепита из кавярни в честь Уршули, что цены у них истинно радзивилловские, а обслуживание и ассортимент - общепитовские. За счет театра и Уршули Вишневецкой-Радзивилл в приличные люди этак не вылезешь!  
1
Vox populi / Адказаць
06.07.2018 / 11:03
Усё цудоўна, але нажаль з-за крышчэнне крывёй ў хрысціянства, нашыя святы былі перанесеныя на іншыя даты, ды па іншаму святкуюцца, што ўжо нямае сваіх сакральных значэнняў... Купалле - гэта свята летняга сонцастаяння, ды святкуецца яно менавіта ў самую кароткую ноч у годзе! Людзі узнасілі хвалу Сонейку - Ярылу (які дарэчы і з'яўляецца вершнікам на гербу "Пагоня"). Гэта свята ўрадлівасці, бо нашыя продкі верылі, што Ярыла спрыяе ўрадлівасці зямлі й нараджэнню дзяцей! 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру